Конкурс скончаны

20.11.2012

Завяршыўся прыём прац-удзельніц конкурсу “Чорная Панна Нясвіжа на вокладцы” на лепшую этыкетку для фірмовага шакаладу. Абвяшчэння вынікаў адбудзецца ў Гетманскай зале Палацавага ансамбля 23 лістапада ў 15.00. Нагадаем, што будуць абраны пераможцы ў дзвюх намінацыях: “Галоўны прыз” і “Прыз глядацкіх сімпатый”. Лепшага ў першай намінацыі вызначыць кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі буйныя дзеячы беларускага мастацтва і дызайну – Аляксандр Зінкевіч, Віктар Альшэўскі, Дзмітрый Сурскі, Сяргей Лапша. А вось каму дастанецца другі прыз і 1 млн. рублёў вырашыць публіка. Прагаласаваць за ўпадабаную працу можна да 23 лістапада ў інфармацыйна – касавым цэнтры па адрасе Гейсіка, 1.