Ансамбль «Камерата» ў Нясвіжскім палацы

13.12.2012

23 снежня ў 15.00 у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля адбудзецца вечар памяці Антонія і Мацея Радзівіла — канцэрт ансамбля "Камерата".
Сёння сказаць нешта новае на акапелльной сцэне даволі складана, і тыя, каму гэта ўдаецца, адразу прыцягваюць увагу аўдыторыі і падымаюцца на міжнародную сцэну. «Камерата» паўнавартасна выкарыстоўвае тэхніку мікрафонавых спеваў і электроннай апрацоўкі ў сваім выкананні, падымаючыся часам да гучання паўнавартнаснага сімфанічнага аркестра.
У музыцы «Камераты» досыць славянскага фальклору, акадэмізму і джазу, каб знаўцы кожнага са стыляў лічылі групу «сваёй». Аднак асноўную масу рэпертуару складаюць аўтарскія кампазіцыі, якія могуць быць ахарактарызаваны толькі трыма словамі: музыка ад сэрца.
http://camerata-by.com
Праграма канцэрту ў музеі-запаведніку «Нясвіж»
1. Снягі
2. Анёл мой
3. Ціхая ноч
4. Ave Maria
5. Серанада месяцовага святла
6. Вальс
7. Калядная
8. Паміж небам і зямлёй і інш.

Замовіць квіткі можна па тэлефонах: 8(01770)20105, 8(01770)53196, 8(01770)59672