“Класік-Авангард” у Нясвіжы

01.01.2013

2 і 3 студзеня ў 14.00 у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля адбудуцца выступы калектыва “Класік-Авангард”.

Рэпертуар "Класік-Авангарда " складаюць розныя стылі і напрамкі музыкі розных эпох. Гэта і старажытная беларуская музыка, і еўрапейская класіка XVII -XX стагоддзяў, шэдэўры рускай класічнай музыкі, авангард пачатку XX стагоддзя, творы сучасных кампазітараў.
У калектыве працуюць 18 прафесійных музыкаў, большасць з якіх - лаўрэаты прэстыжных нацыянальных і міжнародных конкурсаў. Нязменным мастацкім кіраўніком і дырыжорам ансамбля з'яўляецца Уладзімір Байдаў.
Ансамбль салістаў "Класік -Авангард" хутка заваяваў папулярнасць і сёння з'яўляецца адным з лідараў сярод інструментальных калектываў у жанры камернай музыкі ў Беларусі.

Праграма выступлення:
1. Мацей Радзівіл (1751 - 1800) “Марш”
2. Ян Давід Галанд (1746 – 1827) “Гульня без картаў альбо гарманічная гутарка”
3. Ян Уладзіслаў Дусек (1760 – 1812). Сюіта “Christmas Medley”, апрацоўка Эдварда Гірдо
4. Цыпрыян Базылік (каля 1535 – пасля 1600) “Хрысціянская песня”
5. Вацлаў Шамотул (1526 - 1568) “Малітва, калі дзеткі кладуцца спаць…”
6. Сюіта “Christmas Day”, апрацоўка Эдварда Гірдо

Замовіць квіткі можна па тэлефонах: 8(01770)20105, 8(01770)53196, 8(01770)59672