• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • «Калядныя фантазіі» Вялікага тэатра оперы і балета ў Нясвіжы

«Калядныя фантазіі» Вялікага тэатра оперы і балета ў Нясвіжы

13.12.2012

4 студзеня у 14.00 і 14.45 у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля адбудецца канцэрт зорак беларускай оперы.
Напярэдадні Калядаў у гасцей музея-запаведніка “Нясвіж” з’явіцца цудоўная магчымасць наведаць канцэрт зорак беларускай оперы. У Тэатральнай зале Палацавага ансамбля адбудзецца святочнае выступленне салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Канцэртная праграма складаецца як з фрагментаў вядомых опер, так і з самастойных твораў:
1. Урывак з оперы “Кармен” (Ж. Бізэ)
2. Арыя з аперэты “Сільва” (І.Кальман)
3. Дуэт Тэадоры і Містэра Ікс з аперэты “Прынцэса цырка” (І.Кальман)
4. Арыя Містэра Ікс з аперэты “Прынцэса цырка” (І.Кальман)
5. Дуэт Сільвы і Эдвіна з аперэты “Сільва” (І. Кальман)
6. “Только раз бывает в жизни встреча” (муз.Фаміна, сл. Германа)
7. “Не уходи” (муз. Зубова, сл. невяд. аўт.)

Замовіць квіткі можна па тэлефонах: 8(01770)20105, 8(01770)53196, 8(01770)59672