Прэм'ера фільма «Легенды Нясвіжскага замка»

20.12.2012

19 снежня ў Гетманскай зале Нясвіжскага Палацавага ансамбля адбылася прэм'ера дакументальнага фільма «Легенды Нясвіжскага замка». Першы кінасеанс наведалі члены творчай групы, акцёры, а таксама гісторыкі і даследчыкі, якія прымалі ўдзел у здымках. У фільме сабраны самыя папулярныя і загадкавыя нясвіжскія легенды, якія апавядаюць аб каханні і нянавісці, мужнасці, багацці і славе. Як падкрэсліла Анастасія Мірашнічэнка, рэжысёр праекта, «Мы імкнуліся да творчага выражэння і асэнсавання падзей, чым да паказу строгай дакументальнасці. Вялікі дзякуй усёй здымачнай групе за праведзеную працу». Стужка створана на прадпрыемстве РУП «Беларускі відэацэнтр» ў 2012 годзе пры падтрымцы дэпартамента кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.