Сувенір на дэсерт!

05.01.2013

У крамах музея-запаведніка з'явіўся ў продажы фірмовы шакалад “Чорная Панна Нясвіжа”. Выява Чорнай Панны на вокладцы была абрана па выніках адкрытага конкурсу. І зараз пасля наведвання гістарычных славутасцяў горада ў гасцей застануцца не толькі прыемныя ўспаміны, але і смачны сувенір.