Знаёмства з Ружанамі

14.01.2013

11 студзеня прадстаўнікі музея-запаведніка “Нясвіж” прайшлі “дарогай замкаў” і наведалі палацы ў Ружанах і Косаве. У рабочай паездцы супрацоўнікаў музея на чале з дырэктарам Сяргеем Клімавым суправаджаў дырэктар Ружанскага палацавага комплексу Руслан Кніга. Кіраўнікі падзяліліся досведам рэстаўрацыі і наступнай музеефікацыі аб'ектаў.
Пачатак будаўніцтва замка ў Ружанах адносіцца да XVII стагоддзя, у наступныя часыі рэзідэнцыя Сапегаў неаднойчы перабудоўвалася. Ружанскі палац зведаў моцныя пашкоджанні падчас Першай і Другой сусветных войнаў. Рэстаўрацыя ансамбля пачалася ў 2008 годзе ў межах праграмы “Замкі Беларусі”. Сёння адрэстаўравана ўязная брама з двума флігелямі, у якіх і размяшчаецца музей.