Запрашаем на пастаноўкі тэатра ценяў

17.01.2013

З 18 лютага па 26 сакавіка ў Нясвіжскім палацавым ансамблі пройдуць пастаноўкі тэатра ценяў. Гэты праект рэалізуецца навуковымі супрацоўнікамі музея-запаведніка і ўжо спадабаўся гледачам. У параўнанні з мінулым годам павялічылася колькасць спектакляў. Цяпер маленькім тэатралам пакажуць тры пастаноўкі на выбар – “Снегавік і вясна”, “Шматкі па закуточках”, п'еса-ўрок “Лёгкі хлеб”. П'есы створаны на аснове вядомых казак і вучаць дабрыні, працавітасці і сяброўству.

Запрашаем дзяцей ад 5 гадоў і іх бацькоў на нашыя пастаноўкі з 9.00 да 17.00 у панядзелак і аўторак з 18 лютага па 26 сакавіка. Для зручнасці скарыстайцеся, калі ласка, паслугай папярэдняга запісу па тэл. 801770 5-31-96 , 5-51-81.