Чорная Панна вярнулася ў замак

04.02.2013

Лялечная кампазіцыя “Гісторыя Барбары Радзівіл” папоўніла музейную калекцыю. Эцюд складаецца з чатырох фігур, выкананых з керамікі і тэкстылю. Яны ўяўляюць сабой аўтарскія выявы вядомых гістарычных персанажаў - Барбары Радзівіл, караля Жыгімонта Аўгуста, яго маці Боны Сфорца і прыдворнага лекара Людвіга Монці. Такі незвычайны падарунак зрабіла Нясвіжскаму музею маладая мастачка Марына Урублеўская . Па яе словах, менавіта Нясвіж натхніў на стварэнне гэтай кампазіцыі , за якую пасля яна і атрымала званне народнага майстра Беларусі.