Палацавая капліца асвечана

11.02.2013

Урачыстая цырымонія адбылася 9 лютага 2013 года. Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу Маці Божай Лоретанскай ў Палацавым ансамблі і правёў у ёй першае за апошнія 70 гадоў ўрачыстае набажэнства. На цырымоніі прысутнічалі Мацей і Мікалай Радзівілы. Асвячэнне верне капліцы яе сакральную місію. З гэтага дня ў замкавай капліцы з’явіцца магчымасць праводзіць набажэнствы.