Тэатр ценяў адкрывае сезон

19.02.2013

18 лютага прайшла першая пастаноўка тэтра ценяў. Навуковыя супрацоўнікі сектара “Палацавы ансамбль” Вячаслаў Мазалеўскі і Людміла Вішнеўская прэзентавалі п'есу-ўрок па матывах вядомай казкі “Лёгкі хлеб”.

Прадстаўленні будуць праходзіць у канферэнц-залі Палацавага ансамбля па панядзелках і аўторках да 26 сакавіка. Гледачы змогуць выбраць любую з трох пастановак: “Лёгкі хлеб”, “Снегавік і вясна”, “Шматкі па закавулачках”. Для зручнасці, скарыстайцеся, калі ласка, паслугай папярэдняга запісу па тэл. 801770 5-31-96, 5-51-81.