Выхадныя ў гасцях да Радзівілаў

12.03.2013

На экскурсіі-анімацыі “Аднойчы ў Нясвіжскім замку” ў нядзелю 10 сакавіка пабывала каля 150 турыстаў. Гледачоў чакала незвычайнае прадстаўленне – княжая пара, Міхаіл Казімір і Францішка Уршуля Радзівілы, правялі гасцей па шыкоўным інтэр'ерам Палаца. Акрамя таго, на працягу ўсяго маршрута, наведвальнікаў суправаджалі выступленні артыстаў ансамбля “Харошкі”. Танцавальныя і музычныя эцюды сталі гарманічным упрыгожваннем святочных сакавіцкіх выхадных.