Ноч музеяў-2013 ў Нясвіжскім замку

15.03.2013

Нясвіжскі палац Радзівілаў адкрывае свае таямніцы! Толькі на адну незабыўную ноч 10 мая ажывуць легенды старажытнага замка. У дэкарацыях княскіх пакояў перад гледачамі паўстануць ўвасабленні рамантычных паданняў Радзівілаўскага Нясвіжа. Адсвяткуйце Ноч музеяў з намі і станьце ўдзельнікамі небывалага прадстаўлення!

Праграма пабудавана такім чынам, каб Вы змаглі пабываць ва ўсіх кутках Палацавага ансамбля. Вас чакае займальнае падарожжа па старонках гісторыі Нясвіжа, замка, роду князёў Радзівілаў, экскурсія па падземным ходзе, харэаграфічныя і музычныя падарункі ад ансамбля «Харошкі», тэатр ценяў і агнявое шоў!

Кошт квіткоў: 150 тыс. дарослы і 120 тыс. для школьнікаў і студэнтаў. Кантактныя тэлефоны: +375 1770 2-06-02, +375 29 5518051, +375 29 1903149. Квіткі даступныя таксама на сайт KVITKI.BY.