Арт-фэст “Тэатр Уршулі Радзівіл”

27.03.2013

Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва збярэ ў Нясвіжы творчыя калектывы з розных краін. Традыцыйны фестываль пройдзе з 28 па 30 чэрвеня 2013 года. Форум названы ў гонар Уршулі Радзівіл, жонкі нясвіжскага ардыната Міхала Казіміра Радзівіла “Рыбанькі”. Менавіта Уршуля, таленавітая паэтэса і драматург, з’яўляецца стваральніцай нясвіжскага тэатра эпохі барока. Асноўнай пляцоўкай фестывалю стане нясвіжскі Палацавы ансамбль.

28 чэрвеня

 16.00 - інтэрактыўны батлеечны спектакль «Міракль аб Уршулі» (Тэатральная зала Палацавага ансамбля)

20.00 – спектакль «Яблычны пірог» у выкананні Новага драматычнага тэатра (унутраны дворык Палацавага ансамбля)

29 чэрвеня

16.00 - сумесны беларуска-італьянскі праект камедыя дэль-артэ «Панталоне з Вероны» (Тэатральная зала Палацавага ансамбля)

20.00 - харэаграфічная кампазіцыя «Песня пра зубра», Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі (унутраны дворык Палацавага ансамбля)

30 чэрвеня

16.00 - музычны дом «Класіка» прадстаўляе спектакль «Падарожжа Радзівіла ў Італію» (Тэатральная зала Палацавага ансамбля)

20.00 - Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага, спектакль «Пане Каханку» (унутраны дворык Палацавага ансамбля)

Набыць квіткі магчыма ў касах музея-запаведніка і ў сістэме KVITKI.BY.