Брама адчынена! Запрашаем!

15.05.2013

Нагадаем, што 30 чэрвеня 2012 года адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі ў Слуцкай браме. На другім паверсе адноўлены інтэр’ерны выгляд рыма-каталіцкай капліцы: алтар з копіяй іконы Маці Божай Бялыніцкай і драўляная скульптура Ісуса Хрыста Бічаванага XIX ст.. Таксама ў экспазіцыі на электронных носьбітах прадстаўлены матэрыялы пра релігійныя фундацыі Радзівілаў, можна азнаёміцца з гісторыяй Слуцкай брамы. Кошт квітка: 5000 бел. рублёў для дарослых , 2500 бел. рублёў для школьнікаў і студэнтаў (з червеня кошт будзе зменены). Наведанне без экскурсійнага абслугоўвання, час працы: з 9.30 да 18.30, каса працуе да 18.00, перапынак: з 13.00 да 14.00. Выхадныя: панядзелак, аўторак. Экпазіцыя адчынена да 30 верасня.