Музей-запаведнік аб'яўляе конкурс фотаграфіі

02.08.2013

Музей-запаведнік аб'яўляе конкурс фотаграфіі
Калі на Вашых вясельных фота адлюстраваны Нясвіжскі Палацавы ансамбль, то Вы можаце паўдзельнічаць у конкурсе «Палацавы ансамбль на вясельным фота». Да ўдзелу дапускаюцца завершаныя арыгінальныя фота, выкананыя як прафесійнымі фатографамі, так і аматарамі. Галоўная ўмова - здымак павінен адлюстроўваць непасрэдна ўдзельніка конкурса, альбо яго жонку (мужа), а таксама Нясвіжскі Палацавы ансамбль. Прыём конкурсных работ праводзіцца да 15 верасня 2013 года па адрасе 222603, Мінская вобл., г. Нясвіж, вул. Ленінская, 19, каб.11 Анастасіі Паддубскай з адзнакай «На конкурс фотаграфіі». Пераможца вызначыцца глядацкім галасаваннем. Пара, вясельная фотаграфія якой будзе прызнана лепшай, ўзнагароджваецца магчымасцю свабоднага наведвання для двух персон любых культурных мерапрыемстваў, арганізаваных музеем-запаведнікам «Нясвіж», на працягу года. Усе пытанні адносна конкурса задавайце па адрасе pr@niasvizh.by