Тэатральныя канікулы ў Нясвіжскім Палацы

18.09.2013

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Музычны Дом «Класіка» запрашаюць у дні восеньскіх канікул школьнікаў, іх педагогаў і бацькоў на музычна-тэатральную iмпрэзу «Вандраваннi Радзiвiла «Сiроткi».

Імпрэза створана ў незвычайнай інтэрактыўнай форме, якая ўцягвае гледачоў у дзейства і спалучае ў сабе канцэртную частку і займальны тэатралізаваны аповяд пра дасягненні Мікалая “Сіроткі”, іх гістарычнае значэнне. Выканаўцы — драматычны акцёр Юрый Жыгамонт і артысты ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле» — паўстаюць у вобразах прыдворных музыкантаў, кіраўніка і ўдзельнікаў знакамітай Нясвіжскай Капэлы. «Вандраваннi Радзiвiла «Сiроткi» — гэта своеасаблівае падарожжа па часе, незвычайная экскурсія ў нашу гісторыю, адрасаваная ўсім, хто імкнецца пазнаваць новае, знаходзіць цікавыя факты з мінулага.
У спектаклі прагучыць музыка XVI-XVII стагоддзяў: «Полацкі сшытак», Войцэх Длугарай, Вiнчэнца Галілей, Уiльям Брэйд, Джакома Пергалезі, Франчэска Джэмініані.

Iмпрэзы пройдуць з 29 кастрычніка па 3 лістапада ў Тэатральнай зале Нясвіжскага Палаца.
29/10 - 12.00 , 14.00
30/10 - 12.00 , 14.00
31/10 - 12.00 
01 /11 - 12.00 , 14.00
02 /11 - 12.00 , 14.00 , 16.00
03 /11 - 12.00 , 14.00

Кошт квіткоў: 20 000 руб. (дзіцячы) і 40 000 руб. (дарослы)

Замова квiткоў: 8(017)7020602, 8(029)5518051, 8(029)1903149