Радзівілы вачыма сучаснікаў

23.10.2013

22 кастрычніка ў Тэатральнай зале Нясвіжскага палацавага ансамбля адбылася сустрэча супрацоўнікаў сектара па навукова-экскурсійнай рабоце “Палацавы ансамбль” з вучнямі ДУА “Нясвіжская гімназія”. Пад час мерапрыемства, якое прайшло ў форме гутаркі, была ўзнята праблема стаўлення сучаснай моладзі да роду Радзівілаў, іх укладу ў культуру і гісторыю Беларусі.