Акцыя «Музей - дзецям»

20.11.2013

20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці. Згодна з традыцыямі гэтага дня, музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае ў госці дзяцей. Спецыяльная акцыя для школьнікаў будзе праходзіць на працягу апошняга тыдня восені – з 25 па 29 лістапада – на тэрыторыі Палацавага ансамбля. У штотыднёвай праграме – прагулкі па Палацавых пакоях, музейныя заняткі і кінасеанс у Гетманскай зале. Наведванне мерапрыемства для школьнікаў будзе бясплатным. Звяртаем увагу, што, у сувязі з дзеяннем новай сістэмы наведвання Палаца, неабходна набываць уваходныя флаеры са штрых-кодам у інфармацыйна-касавым цэнтры (вул. Гейсіка, 1). Для наведвання музейных заняткаў патрабуецца замовіць яго загадзя - +3751770 20602, +37529 5518051, +375291903149.