Выстава "L'ensemble"

27.02.2014

20 лютага 2014 г. ў Нясвіжскім палацы завяршылася ўнікальная выстава. Госці палаца мелі магчымасць прыадкрыць таямніцу будуара княгіні Радзівіл часоў Цудоўнай эпохі (“Belle Époque”),пабачыць і дэталёва агледзець усе пятнаццаць прадметаў арыстакратычнага побыту, якія пазней зоймуць месца ў экспазіцыі музея ў рэканструяванай спальні княгіні.

У выставачнай залі музея размясціўся камплект мэблі, які належаў Луізе Радзівіл. Створаны ў Францыі ў канцы ХІХ ст. у стылі Людовіка XVI, ён упрыгожваў спальню жонкі Канстанціна Радзівіла. Спальны гарнітур здзейсніў вялікае падарожжа: з радзівілаўскай Вілы дэ Дзюн у Канах праз акіян, дзе на Нью-Ёркскім аукцыёне «Sotheby’s» быў выяўлены і набыты Нацыянальным гісторыка-культурным музеям-запаведнікам “Нясвіж”.