"Кубак Старога замка 2014"

06.02.2014

ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае вучняў 8-9 класаў дзяржаўных устаноў адукацыі прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні «Кубак Старога замка 2014».
Вось ужо трэці год нясвіжскі замак адчыняе свае дзверы перад таленавітай моладдзю рэспублікі.
Упершыню інтэлектуальная гульня «Кубак Старога замка» прайшла ў 2012 годзе ў рамках акцыі «Нясвіж – культурная сталіца Беларусі» і была прымеркавана да выставы «Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600 – 1800 гг.», таму тэмай гульні была выбрана Англія.
«Кубак Старога замка 2013» уваходзіў у лік мерапрыемстваў, праводзімых музеем-запаведнікам сумесна з адзелам адукацыі Нясвіжскага раёна. На гэты раз тэмай інтэлектуальных баталій стала Вялікае Княства Літоўскае.
Два гады запар «Кубак Старога замка» даставаўся камандзе інтэлектуалаў з Нясвіжскай гімназіі; ці будзе парушана традыцыя ў гэтым годзе – пакажа час. 
«Кубак Старога замка 2014» будзе разыграны 19 лютага ў Тэатральнай зале Нясвіжскага палаца.
Ахвочых прыняць удзел просім азнаёміцца з інфармацыйным паведамленнем.