Тэатр ценяў зноў гасцюе ў замку Радзівілаў

08.01.2014

Вось ужо трэці год, у Нясвіжскім палацавым ансамблі, супрацоўнікамі музея-запаведніка, рэалізуецца культурна-адукацыйны праект “Тэатр ценяў у замку Радзівілаў”. У маленькіх тэатралаў ёсць магчымасць убачыць пастаноўкі – “Чорная панна Нясвіжа”, “Снегавік і вясна” (на беларускай мове), “Шматкі па закавулачкам” і п’есу-урок “Лёгкі хлеб” (на рускай мове).
Запрашаем дзяцей ад 5 да 12 год і іх бацькоў на пастаноўкі тэатра ценяў 24, 25 лютага і 3, 4, 10, 11, 17, 18, 24, 25 сакавіка з 9.00 да 17.00.
Прадстаўленні будуць праходзіць у канферэнц-зале палацавага ансамбля. Для зручнасці, карыстайцеся, калі ласка, паслугай папярэдняга запісу па тэл. 8-01770-2-06-02, 8-01770-2-06-60, 8-029-551-80-51.