Канцэрт "Карнавал мелодый"

19.02.2014

ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае наведаць канцэрт «Карнавал мелодый».
8 сакавіка а 15.00 у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля пройдзе канцэрт вядучых салістаў Вялікага тэатра Беларусі пад назвай «Карнавал мелодый». У праграме канцэрта прагучаць папулярныя мелодыі з опер і аперэт. Кожны, хто набудзе квіток на канцэрт атрымае магчымасць наведаць асноўную экспазіцыю Палацавага ансамбля бясплатна! Квіткі можна набыць у Інфармацыйна-касавым цэнтры музея-запаведніка па адрасу: г. Нясвіж, вул. Гейсіка, 1А,
і на сайце www.kvitki.by.
Даведкі па тэл.: +375177020602, +375177020660, +375295518051
альбо па электроннай пошце: excursions@niasvizh.bу