Акцыя "Падарунак абаронцам Радзімы"

11.02.2014

З 14 да 23 лютага 2014 г. музей-запаведнік праводзіць акцыю, прысвечаную Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

У перыяд правядзення акцыі прадастаўляецца бясплатнае наведванне Палацавага ансамбля і Ратушы для наступных катэгорый грамадзян:
салдат і сяржантаў тэрміновай і кантрактнай службы; афіцэраў і прапаршчыкаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь; асоб, якія служаць у падраздзяленнях Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, пагранічных войсках;
курсантаў і кадэтаў ваенных навучальных устаноў;
афіцэраў запаса;
ветэранаў узброеных сіл, удзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане і іншых “гарачых кропках”, пры наяўнасці адпаведнага дакумента;
удовам і маці ваенных, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку.

Экскурсійнае абслугоўванне прадастаўляецца на платнай аснове.

Атрымаць падрабязную інфармацыю і замовіць экскурсію можна па тэлефонах: +375177020602, +375177020660, +375295518051,
або па электроннай пошце: excursions@niasvizh.by