• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік "Спадчына Радзівілаў 2014"

Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік "Спадчына Радзівілаў 2014"

11.04.2014

ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае маладых і энергічных людзей ва ўзросце ад 18 да 30 год прыняць удзел у Міжнародным валанцёрскім экалагічным летніку “Спадчына Радзівілаў 2014”. Для працы ў летніку спецыяльнай кваліфікацыі не патрабуецца, асноўная ўмова – наяўнасць арганізацыйных навыкаў, камунікабельнасць і працавітасць.
У мінулым годзе прайшоў Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Спадчына Радзівілаў 2013” (блог belarus-volonteer-camp.blogspot.com ), у якім прынялі ўдзел валанцёры з Беларусі, Украіны, Галандыі і Фінляндыі. Ініцыятарамі правядзення мерапрыемства выступілі ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” і Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт.
Сумесна з супрацоўнікамі аддзела маркетынга музея-запаведніка валанцёры прымалі ўдзел у тэатралізаваных шлюбных цэрэмоніях, актыўна займаліся ачысткай паркаў, прыборкай пляжа разам са спецыялістамі КУП “Нясвіжскі зеленбуд”. На тэрыторыі базы адпачынку маладыя людзі збудавалі некалькі экалагічных лавак і арэлі, якімі з задавальненнем карыстаюцца ўсе турысты, якія прыязджаюць у горад. Вечарамі моладзь збіралася ля вогнішча, тут паказывалі фокусы і праводзілі розныя гульні. У межах культурнай праграмы, для валанцёраў супрацоўнікі музея-запаведніка праводзілі экскурсіі па замку, ратушы і Фарнаму касцёлу. Больш падрабязна з усімі мерапрыемствамі летніка запрашаем Вас азнаёміцца на блогу праекта, які вялі самі валанцёры.
У гэтым годзе Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Спадчына Радзівілаў 2014” пройдзе з 11 па 21 ліпеня. У яго рабоце прымуць удзел 16 маладых людзей з Беларусі і іншых краін Еўропы. Валанцёры будуць працаваць на добраўпарадкаванні тэрыторыі парка Альба на базе Нясвіжскага даследча-вытворчага лясніцтва. Працягласць працы 5 гадзін. Харчаванне, пражыванне і культурная праграма забяспечваюцца арганізатарамі праекта.
Калі ў Вас з’явілася жаданне прыняць удзел, у якасці валанцёра, у Міжнародным валанцёрскім экалагічным летніку “Спадчына Радзівілаў 2014”, то Вам неабходна запоўніць электронную анкету па ссылцы: bit.ly/1cYu8Pf