Выстава "Рускі Ляўша"

07.02.2014

Хто не здіўляўся, калі чытаў апавяданне М. Ляскова пра збройніка Ляўшу: хіба можна было ўявіць падкаваную блыху?
З 10 лютага па 10 красавіка 2014 года ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае наведаць незвычайную выставу вучонага-фізіка Уладзіміра Аніскіна “Рускі Ляўша”.
Тонкі свет мікратворчасці, створаны майстрам, поўны адкрыццяў. Кожны экспанат – гэта сведчанне таго, што чалавечыя рукі здольны ствараць цуды! Памер большасці работ-невідзімак – меньш за міліметр, і разгледзець іх можна толькі пры дапамозе мікраскопаў! У калекцыі ёсць такія класічныя работы жанру як падкаваная блыха, караван вярблюдаў ў ігольным вушку, надпісы на рысавым зярнятку, чалавечым воласе і многія іншыя шэдэўры філіграннай работы сучаснага “Ляўшы”!
Судакрананне з таямніцамі нябачнага мікрасвету ўражвае нават спрактыкаванага гледача!
Выстава праводзіцца сумесна з Міжнароднай Гільдыяй Майстроў з Санкт-Пецярбурга.
Кошт квітка: 30 000 бел. руб. – дарослы, 15 000 – дзіцячы.