"Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў"

27.05.2014

20 - 22 чэрвеня 2014 года

Традыцыйна ў перадапошнія выходныя чэрвеня ў Палацавым ансамблі праходзіць праект, арганізаваны Вялікім тэатрам Беларусі сумесна з ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж". У 2014 годзе для гледачоў будуць прадстаўлены выбраныя творы сусветнага опернага і балетнага мастацтва.

Праграма
20.06.2014, пятніца
14:30 - Гетманская зала замка Радзівілаў
Прэс-канферэнцыя;

16:00 - Тэатральная зала замка Радзівілаў
  Канцэрт вядучых салістаў оперы  «Мелодыi кахання»;

21:30 - Унутраны двор замка Радзівілаў
Спектакль Дж. Бизэ «Кармэн»;

21.06.2014, субота
Касцёл Божага Цела
Канцэрт з твораў беларускіх кампазітараў XIX стагоддзя;

21:30 - Унутраны двор замка Радзівілаў
Вечар балета "З стагоддзя XIX ў стагоддзе XXI"; Будуць выкананы наступныя спектаклi: «Па-дэ-катр», «Свята кветак у Чынзана», Па-дэ-сiс з балета «Эсмеральда», «Серэнада», «Шэсць танцаў»        

22.06.2014, нядзеля
15:00 - Тэатральная зала замка Радзівілаў
  Опера "Спачатку музыка, потым словы” А.Сальеры;

20:00 - Унутраны двор замка Радзівілаў
Гала-канцэрт “Зоркі Вялікага тэатра Беларусі" з удзелам салістаў оперы і балета;

Квіткі можна набыць у касах і на сайце www.kvitki.by.