Круглы стол: "Архіў Радзівілаў"

06.03.2014

24 красавіка 2014 г.
ДУ “НГКМЗ “Нясвіж”

Адбудзецца круглы стол:
“Архіў Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў: праблемы апрацоўкі і выкарыстання”

Да абмеркавання прапануюцца наступныя пытанні:

Гісторыя і гістарыяграфія архіва;
Архіў як цэльны рэтра-інфармацыйны комплекс: асаблівасці структуры, сітэматызацыі і навукова-даведачнага аппарата (інвентароў, каталогаў, картатэк, паказальнікаў, БД), тэматыка і мова дакументаў; лакуны і страты, перспектывы іх інфармацыйнай кампенсацыі; значнасць архіва для вывучэння айчыннай гісторыі;
Перспектывы і мэтазгоднасць поўнай ці частковай навукова-тэхнічнай апрацоўкі архіва;
Праблемы капіравання дакументаў і стварэння “архіва копій”;
Мэтазгоднасць “вяртання” архіва ў Нясвіж: погляд архівістаў, музеязнаўцаў, гісторыкаў;
Запатрабаванасць архіва ў навуковым асяродзі, архіў як база навуковых даследванняў;
Публікацыі дакументаў архіва;
Перспектывы выкарыстання дакументаў архіва: накірункі і патэнцыяльныя праекты;

Рабочыя мовы: беларуская, польская, руская, украінская.

Заяўкі для ўдзелу ў рабоце круглага стала прымаюцца да 20.03.2014 г. па адрасе: 222603, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Нясвіж, вул. Ленінская, д. 19, альбо E-mail: iwahninaluba@yandex.ru. Тэлефоны для даведак: +375177055273 Яцкевіч Зміцер Лявонцьевіч намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”; +375336314911 Івахніна Любоў Уладзіміраўна вучоны сакратар ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.