• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Алімпіяда па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад – мая любоў»

Алімпіяда па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад – мая любоў»

25.04.2014

25 красавіка 2014 г. ў Канферэнц-зале сектара па навуковай і экскурсійнай рабоце «Палацавы ансамбль» прайшоў ІІ тур алімпіяды па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад – мая любоў».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і аддзел адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама.

Прызёрамі алімпіяды сталі: Навоша Аляксандра ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа» – дыплом І ступені; Парэйка Ксенія ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа», Ляцко Марта ДУА «Ланская сярэдняя школа», Валявач Алеся ДУА «Навасёлкаўская сярэдняя школа» – дыплом ІІ ступені; Камлач Мікіта «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа», Цыуля Дар'я ДУА «Грыцкевічская сярэдняя школа», Бабко Вольга ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа», Лявіцкі Вячаслаў ДУА «Карцэвіцкая сярэдняя школа» – дыплом ІІІ ступені.

Усе ўдзельнікі алімпіяды па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад – мая любоў» былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.