Выстава "Беларусь сакральная"

05.05.2014


Ініцыятарам выставачнага праекта “Беларусь сакральная” выступіў “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”. Да ўдзелу ў ім былі запрошаны “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” і “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Мэтай арганізатараў выставыстаў комплексны паказ выбраных твораў праваслаўнай, каталіцкай і стараверскай культуры.

На працягу многіх стагоддзяў названыя канфесіі суіснавалі на землях Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, дэманструючы значныя дасягненні ў іканапісе, алтарным жывапісе, разьбе па дрэве, мастацкай апрацоўцы металу.

Экспазіцыя выставы дае ўяўленне спецыялістам і шырокаму гледачу аб разнастайнасці рэлігійных канфесій на беларускіх землях, аб высокім прафесіяналізме іканапісцаў, разьбяроў, майстроў мастацкай апрацоўкі металу. Нацыянальная культура фармавалася і развівалася на аснове дасягненняў Усходу і Захаду, творча ўспрымала вядучыя мастацкія стылі і адаптавала іх паводле свайго светапогляду. Прадстаўленыя на выставе творы ўвасабляюць талент, артыстызм выканання, творчы патэнцыял і ўстойлівае імкненне да нацыянальнага самавызначэння беларускага народа.