Міжнародны Дзень дзіцяці ў музеі

31.05.2014


У Міжнародны дзень абароны дзяцей Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" рады запрасіць самых маленькіх наведвальнікаў у госці!

1 чэрвеня г.г. у 12.00 і ў 14.30 у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля XVI - XIX стст. у г. Нясвіжы пройдзе незвычайнае дзейства - музычны экшн «Трымай хвост пісталетам!» Дзеткі прымуць удзел у грандыёзнай аперацыі па затрыманні браканьераў - Лісы і Ваўка! У ролях - зоркі беларускага кіно: Вера Палякова, Алеся Пухавая і іншыя.

Папярэдні запіс на прадстаўленні ажыццяўляецца па тэл.: +3751770 20602, +375 29 5518051.

Спяшайцеся! Колькасць запрашальных квіткоў абмежавана!