Музейны штогоднік «Acta anniversaria»

03.09.2016

Шаноўныя калегі!

         У 2017 годзе Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”рыхтуе да выдання ІІI выпуск штогодніка «Acta anniversaria».

        На яго старонках плануецца асвятляць шырокае кола пытанняў: даследванні, распрацоўкі, знаходкі ў музейнай сферы, гісторыі рода Радзівілаў, нясвіжскай ардынацыі і горада Нясвіжа, музеязнаўства, мастацтвазнаўства, гісторыяграфіі, бібліяграфіі, крыніцазнаўства, археаграфіі, генеалогіі і іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін, а таксама змяшчаць інфармацыю аб рабоце музея-запаведніка.
            Выданне прызначаецца гісторыкам, музеязнаўцам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца старонкамі мінулага Беларусі.

          Для публікацыі ў штогодніку прымаюцца артыкулы аб’ёмам да 40 000 знакаў, публікацыі дакументальных крыніц – да 60 000 знакаў.
      Тэматыка матэрыялаў: навуковыя даследванні спадчыны роду Радзівілаў – эканоміка, палітыка, культура, генеалогія і геральдыка, лёс радзівілаўскіх калекцый; магнацкія сядзібы і замкі; гісторыя прыватнаўласніцкіх гарадоў; дакументальныя крыніцы з архіваў Радзівілаў; мемуары пра род Радзівілаў і Нясвіж; музеязнаўства – асветніцкая праца, праблемы атрыбутацыі экспанатаў, музейна-педагагічная дзейнасць, экспазіцыйна-выставачная работа, пытанні аховы помнікаў.
Раздрукоўка выконваецца шрыфтам Times New Roman, кегль 14 пунктаў, праз 1,5 інтервала, палі верхняе і ніжняе па 2 см, левае 3 см, правае 1,5 см.

             Артыкул забяспечваецца анатацыямі на беларускай (рэзюмэ), рускай (резюме) і англійскай (summary) мовах аб’ёмам 100 – 150 слоў.
            Бібліяграфічныя спасылкі ў тэксце афармляюцца згодна з главой 5 Інструкцыі па афармленні дысертацыі і аўтарэферата (Пастанова ВАК Рэспублікі Беларусь № 3 ад 28 лютага 2014 г. са зменамі ад 08.09.2016 г. ).

     Аўтары нясуць персанальную адказнасць за дакладнасць прадастаўленых матэрыялаў і спасылак, а таксама за прадастаўленне ў рэдакцыю раней апублікаваных артыкулаў або артыкулаў, прынятых да друку іншымі выданнямі.

        Аўтары ўказваюць прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковую ступень, званне, установу, якую яны прадстаўляюць, кантактныя тэлефоны і e-mail.

      Матэрыялы прымаюцца па адрасу: 222603, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Нясвіж, вул. Ленінская, д.19.
E-mail: navukanhkmz@gmail.com

          Тэлефон для даведак: + 375177024281 Блінец Андрэй Уладзіміравіч, загадчык сектара па навукова-экспазіцыйнай дзейнасці ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.

Спадзямся на плённае супрацоўніцтва!