• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік «Спадчына Радзівілаў 2014» скончыў сваю працу

Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік «Спадчына Радзівілаў 2014» скончыў сваю працу

22.07.2014

З 11 па 21 ліпеня 2014 года ў г. Нясвіж праходзіў Міжнародны валанцёрскі экалагічны лагер «Спадчына Радзівілаў 2014», у якім прынялі ўдзел 16 валанцёраў з Беларусі, Украіны, Расіі, Арменіі, Сербіі, Узбекістана і Кітая. Летнік адбыўся па ініцыятыве ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» сумесна з РГА «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» і Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэтам.

Рабяты разам са спецыялістамі ДЛГУ «Клецкі лясгас» былі занятыя працай у знакамітым парку Альба. Валанцёры збіралі смецце, высякалі хмызняк, займаліся пасадкай маладых дрэў.

Супрацоўнікамі музея-запаведніка для ўдзельнікаў валанцёрскага летніка была арганізавана насычаная культурная праграма. Былі праведзены экскурсіі па Радзівілаўскаму замку, гарадской ратушы і касцёлу.

На ўрачыстым закрыцці ўсім удзельнікам валанцёрскага летніка «Спадчына Радзівілаў 2014» былі ўручаны пасведчанні і каштоўныя падарункі. Каб падрабязней пазнаёміцца з усімі мерапрыемствамі летніка, запрашаем Вас зазірнуць на блог праекта.