Круглы стол: "Першая сусветная вайна..."

14.08.2014

 3 кастрычніка 2014 года ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” праводзіць круглы стол “Першая сусветная вайна. Нясвіжчына. Радзівілы".

Круглы стол распачынае шэраг мерапрыемстваў прысвечаных 100-гадоваму юбілею ад пачатку вялікай еўрапейскай вайны, сярод якіх навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў, правядзенне музейных заняткаў і лекцый. Непасрэдна круглы стол будзе папярэднічаць адкрыццю выставы “Вялікая і забытая”, якое адбудзецца 3 кастрычніка. Удзел у працы круглага стала збіраюцца прыняць вядучыя навукоўцы і архівісты Беларусі і замежжа. Таксама запрашаюцца  даследчыкі ваеннай гісторыі і краязнаўцы. Плануецца заслухаць і абмеркаваць даклады па наступнай тэматыцы:

-     Баявыя дзеянні на Заходнім фронце ў 1914-1917 гг.

-     4-ты Нясвіжскі грэнадзёрскі полк на франтах Першай сусветнай.

-     Нясвіжчына, як прыфрантавая паласа рускай арміі: жыццё ва ўмовах вайны, тылавое забеспячэнне дзеючай арміі.

-     Рух бежанцаў праз Нясвіжчыну.

-     Памяткі Першай сусветнай вайны на тэрыторыі сучаснага Нясвіжскага раёна.

-     Удзел Радзівілаў у баявых дзеяннях, арганізацыі лазарэта, фарміраванні нацыянальных воінскіх частак.

-     Нясвіж і ваколіцы ва ўмовах нямецкай акупацыі 1918 г.

-     Нясвіжскі палац у 1914 – 1918 гг.

-     Архіўныя крыніцы па гісторыі Першай сусветнай вайны, пошукі і знаходкі.

Рабочыя мовы круглага стала: беларуская і руская.

Заяўкі для ўдзелу ў рабоце круглага стала прымаюцца да 5 верасня 2014г., тэксты паведамленняў – да 1 кастрычніка 2014г. па адрасе: 222603, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Нясвіж, вул. Ленінская, д. 19, альбоE-mail: iwahninaluba@yandex.ru. У заяўцы неабходна ўказаць імя, імя па бацьку, прозвішча ўдзельніка, яго навуковую ступень, званне, установу, якую ён прадстаўляе, кантактныя тэлефоны і e-mail. Матэрыялы круглага стала плануецца надрукаваць у штогодніку ДУ “НГКМЗ “Нясвіж” «Acta anniversaria». Патрабаванні да матэрыялаў і афармлення тэкстаў змешчаны на сайце ДУ “НКМЗ “Нясвіж” niasvizh.byу раздзеле “Навука”.

Тэлефоны для даведак: +375177055273 Яцкевіч Зміцер Лявонцьевіч намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”;   +375336314911 Івахніна Любоў Уладзіміраўна вучоны сакратар ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.