Выстава "Прадмет годнага адпачынку"

15.08.2014


Англічане кажуць: "Жонку, каня і люльку не саступлю нікому». Прыярытэты могуць мяняцца ў залежнасці ад характару жонкі, пародзістсці каня і якасці люлькі. Ёсць такія люлькі, якія ні адзін курэц, што паважае сябе, не абмяняе нават на табун рысакоў і лепш застанецца халасцяком, чым адмовіцца ад свайго скарбу. Скарбу ў прамым сэнсе слова ...

Люлькі, цыбукі, табакеркі з-за сваёй разнастайнасці і высокіх мастацкіх вартасцяў здаўна прыцягвалі ўвагу калекцыянераў.

Аснову калекцыі люлек і прыбораў для курэння на выставе складае калекцыя люлек прыватнага калекцыянера горада Віцебска канца XIX стагоддзя В.П. Федаровіча. У ёй прадстаўлены розныя па тэхніцы выканання, матэрыялу, а таксама перыяду існавання прадметы: парцалянавыя, драўляныя, пенкавая люлькі, а таксама цыбукі з бісернай вышыўкай і табакеркі. Яны багата ўпрыгожаны дэкаратыўнымі металічнымі кольцамі, бурштынам, срэбнымі накладкамі. Рэдкімі з'яўляюцца і металічныя табакеркі галандскай работы XVIII ст.

Выдатным дадаткам калекцыі люлек з'яўляюцца прадметы дваранскай вышыўкі канца XVIII - XIX стагоддзяў са збору Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. На выставе прадстаўлены карціны і пано, якія ўпрыгожваюць жанравыя сцэны - карціны паўсядзённага жыцця, гістарычныя сюжэты, выявы дзяцей, сельскія сцэнкі, паляўнічыя сюжэты, усходнія матывы. На выставе таксама прадстаўлены кашалькі, жаночыя сумачкі.

Прадметамі вытанчанага рукадзелля любаваліся ва ўсе часы, захапляючыся майстэрствам іх выканання. Гэтыя выдатныя рэчы раскрывалі асаблівасці мастацкіх стыляў, адлюстроўваючы густы часу.

Выстава будзе праходзіць з 15 жніўня па 30 верасня 2014 года ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля.

Кошт квітка - 20 000 руб. (дарослы), 10 000 руб. (дзіцячы).