Археалагічны пікнік

10.10.2014

18 кастрычніка запрашаем усіх на Археалагічны пікнік у замку Радзівілаў!

Гэта ўнікальная магчымасць здзейсніць падарожжа ў 30-я гады XX стагоддзя ў двары замка. Не прапусціце!

У праграме:

- Дуэт акардэаністаў BierStrasse;

- Баварскія танцы ў выкананні тэатра «Яварына» і майстар-клас ;

- Квартэт саксафаністаў SaXaS;

- Джаз-бэнд JuicyJazz;

і, вядома, прамы рэпартаж з месца пошуку скарбаў Радзівілаў;

а таксама забавы, напоі, смачная ежа, сюрпрызы і выдатны настрой.

Анімацыйная праграма будзе праходзіць у цэнтральным двары замка 18 кастрычніка з 12.00 да 17.00.

Кошт квітка на мерапрыемства: 30 тысяч бел. руб. (для наведвальнікаў, якія набылі квіток на ўваход у экспазіцыю, дадатковы білет не патрабуецца).