Выстава "Вялікая і забытая..."

06.10.2014

3 кастрычніка ў Вялікай выставачнай зале палаца прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны, «Вялікая і забытая...».

Гэты праект ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» рэалізаваны пры ўдзеле групы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Рубеж» (г. Брэст) і калекцыянера У.А. Багданава.

На праекце «Вялікая і забытая...» прадстаўлены прадметы, якія распавядаюць аб розных аспектах Першай сусветнай вайны, а так сама пра лёс замка Радзівілаў у Нясвіжы ў тыя далёкія гады.

Экспанаты выставы - зброя, баявыя ўзнагароды, уніформа краін-удзельніц, прадметы ваеннага побыту, якія належалі салдатам, паштоўкі і многае іншае. На выставе прадстаўлены вырабленыя з выкарыстоўваннем сучасных тэхналогій дакладныя копіі і арыгіналы фатаграфій перыяду Першай сусветнай вайны.
Выстава будзе доўжыцца па 18 студзеня 2015 г.

Кошты ўваходных білетаў на дадзеную выставу і экскурсійнага абслугоўвання:
- Музейны занятак - 30 000 бел. руб.
- Экскурсійнае абслугоўванне - 30 000 бел. руб.
- Уваходны квіток на выставу - 20 000 бел. руб.