Адбыўся семінар "Мэнэджмэнт міжнародных сувязяў"

27.04.2012

26 красавіка 2012 г. ў Гетманскай залі Нясвіжскага палацу прайшоў семінар "Мэнэджмэнт міжнародных сувязей" для рэзерву кіруючых кадраў цэнтральнага апарату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству Рэспублікі Беларусь. На семінары разглядаліся пытанні: прадстаўлення беларускай культуры за мяжой; дыялога культур у сучасным арт-мэнэджмэнце; магчымасці і спосабы далучэння ўстаноў культуры Беларусі да міжнародных праектаў і праграм; брэндзінга беларускіх канцэртных калектываў на міжнароднай арэне.