МУЗЕЙНЫЯ СЮРПРЫЗЫ Ў КАЛЯДНЫЯ ДНІ!

12.12.2014

У дні школьных канікул з 25 снежня па 11 студзеня Ратуша і Палацавы ансамбль працуюць без выхадных (акрамя 1 студзеня)!

З 2 па 8 студзеня запрашаем усіх на святочную экскурсійную праграму:
Наведвальнікам Ратушы выпадзе магчымасць набыць «квіт шчасця» і атрымаць падарунак ад Нясвіжскага магістрата. Для дзяцей балетмайстар тэатральнай школы Францішкі Уршулі Радзівіл прапануе майстар-клас старадаўняга танца.

А ў гэты час у Палацавым ансамблі Тэатральная зала ператвараецца ў «майстэрню» Марыі Дароты дэ Кастэлян Радзівіл. Наведвальнікі былой княжацкай рэзідэнцыі стануць сведкамі адраджэння палаца ў канцы XIX стагоддзя.

Кошт уваходнага квітка ў Ратушу для школьнікаў і студэнтаў - 15 000 руб., для дарослых - 30 000 руб.

Кошт уваходнага квітка ў Палацавы ансамбль для школьнікаў і студэнтаў - 50 000 руб., для дарослых - 100 000 руб.

Даведкі па тэлефонах: +3751770 20602, 37529 5518051, +37529 1903149.