Выстава «Зімовыя пейзажы»

09.01.2015

З 31 снежня па 23 лютага 2015 г. у галерэі Інфармацыйна-касавага цэнтра Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» праходзіць персанальная фотавыстава фотакарэспандэнта выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Анатоля Дрыбаса «Зімовыя пейзажы».
Работы аўтара часта можна ўбачыць на старонках «Мінскага кур'ера» і часопіса «Родная прырода». Фотамастак пастаянна ўдзельнічае ва ўсіх выставах фотаклуба «Мінск» і фотафорумах грамадскага аб'яднання «Фотамастацтва». Спецыфіка працы ў выдавецтве патрабуе ўмення фатаграфаваць самыя розныя аб'екты: гэта фабрыкі і заводы, гарады, помнікі культуры, розныя інтэр'еры, творы мастацтва і многае іншае, але найбольш любімай тэмай у творчасці Анатоля Дрыбаса быў і застаецца беларускі пейзаж.