Конкурс фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа”

13.01.2015

Другі год ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” сумесна з РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” праводзіць фотаконкурс “Паркі Нясвіжа”, і запрашае прыняць удзел, як прафесійных фатографаў, так і аматараў. Галоўная ўмова – на фотаздымку павінна быць выява аднаго з нясвіжскіх паркаў.

Намінацыі конкурсу:

Панарама – ландшафтныя панарамныя здымкі з некалькіх кадраў;

Пейзаж – здымкі ланшафтаў прыроды адным кадрам;

Эцюд – здымкі невялікіх вучасткаў парку – паляна, дрэва, камень, скульптура, возера, жывёлы, расліны, насякомыя і г.д.

Умовы ўдзелу ў конкурсе: Кожны ўдзельнік можа падаць на конкурс не больш за дзесяць работ ў фармаце JPEG або TIFF у высокай якасці, памерам не меней 1600 пікселяў па доўгім баку, якасцю – 300 dpi. Фотаздымкі не павінны быць апрацаваны якім-небудзь графічным рэдактарам і мець рамак, таксама не дапускаецца ўказанне даты і часу на конкурснай рабоце. Абавязковая ўмова – фотаздымкі павінны быць аўтарскія!

Акрамя таго, удзельнікам конкурсу неабходна запоўніць заяўкі на кожную работу:

Узор заяўкі:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара работы.

2. Электронны адрас і тэлефон.

3. Намінацыя конкурса.

4. Назва работы.

 Дата заканчэння прыёму заявак на конкурс: 24 мая 2015 г.

Урачыстае ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу: 7 чэрвеня 2015 г.

Прызы конкурса: Пераможцы конкурсу ў намінацыях, будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і падарункамі. Акрамя таго – самыя лепшыя работы конкурсу ўвойдуць у фотаальбом, які будзе размешчаны на Афіцыйным сайце музея-запаведніка.

Калі ў Вас з’явілася жаданне прыняць удзел у фотаконкурсе “Паркі Нясвіжа”, то Вам неабходна даслаць фотаздымкі і заяўкі на электронны адрас: viachaslau80@tut.by

 Адказны за арганізацыю:

Старшы навуковы супрацоўнік Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч

 Кантактны тэлефон: +375 01770 5 14 36 (рабочы); +375 29 706 37 77 (мабільны).

Правы на работы, дасланыя на конкурс, пераходзяць да  ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”.