• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "ПРЫВАТНАЎЛАСНІЦКІЯ ГАРАДЫ ВКЛ: ЛЁС ПРАЗ СТАГОДДЗІ"

Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "ПРЫВАТНАЎЛАСНІЦКІЯ ГАРАДЫ ВКЛ: ЛЁС ПРАЗ СТАГОДДЗІ"

23.01.2015

Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Прыватнаўласніцкія гарады Вялікага Княства Літоўскага: лёс праз стагоддзі", якая адбылася ў Нясвіжы 23-24 красавіка 2014 года.

У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы даследчыкаў з Літвы, Польшчы, Украіны, Беларусі. На яго старонках асвятляецца шырокае кола пытанняў: даследванні, распрацоўкі, знаходкі ў музейнай сферы, гісторыі рода Радзівілаў і горада Нясвіжа, музеефікацыі, сфрагістыцы.

Асаблівая ўвага надаецца ролі магдэбургскага права ў жыцці мяшчан, суду, арганізацыі абароназдольнасці горада. У межах праведзенай маштабнай працы даследчыкаў асвятляецца штодзённасць прыватнаўласніцкіх гарадоў: рамяство, гандаль і стаўленне да рэлігіі мяшчан. Дзякуючы шырокаму выкарыстоўванню аўтарамі архіўных дакументаў ілюструецца фарміраванне і функцыянаванне органаў гарадскога самакіравання.

Зборнік складаецца з 20 артыкулаў, якія займаюць 235 старонак, змешчаны шэраг неапублікаваных раней фотаздымкаў. У артыкулах аўтары разглядаюць актуальныя на сённяшнім этапе праблемы і сціраюць белыя плямы ў гісторыі гарадоў з магдэбургскім правам.

Зборнік можна набыць у крамах ДУ НГКМЗ “Нясвіж”.
Прызначаецца гісторыкам, музеязнаўцам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца старонкамі мінулага Беларусі.