Віншаванні па-княскі!

02.03.2015

Радзівілы павіншуюць жанчын са светлым святам 8 Сакавіка!

Музей-запаведнік запрашае ўсіх наведаць святочныя музычна-тэатралізаваныя прадстаўленні, якія пройдуць 7-8 сакавіка ў Палацавым ансамблі. У гэтыя цудоўныя вясновыя дні тэатральная зала Нясвіжскага замка ператворыцца ў майстэрню Марыі дэ Кастэлян Радзівіл.

Госці стануць непасрэднымі сведкамі таго, як нараджаўся рамантычны план рэканструкцыі разбуранага падчас вайны 1812 года палаца. Вас чакаюць прыемныя сюрпрызы і незабыўныя ўражанні!

Кошт уваходнага квітка ў Палацавы ансамбль 7-га і 8-га сакавіка:
55 000 рублёў - для школьнікаў і студэнтаў;
110 000 рублёў - для дарослых.

Даведкі па тэлефоне: +3751770 20602, 37529 5518051, +37529 1903149.