Выстава «Час і рэчы. Самавары»

06.02.2015

У Нясвіжы адкрылася выстава «Час і рэчы. Самавары».

Сярод традыцыйнага побыту асаблівае месца займае самавар - руская чайная машына, як яе называлі ў Заходняй Еўропе. Слова «самавар» перайшло амаль ва ўсе мовы свету. Дакладна невядома, калі менавіта на Русі іх наогул сталі вырабляць. Ясна адно - сваім з'яўленнем самавар абавязаны чаю.

Як у любога ўнікальнага вырабу, у самавара ёсць свая гісторыя, азнаёміцца з якой вы зможаце на выставе, створанай на аснове фондавых калекцый ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”. Пузатыя самавары і вытанчаныя бульёткі, розныя прадметы для чаявання - усё гэта можна будзе ўбачыць у Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля з 7 лютага па 29 сакавіка 2015.