"Кубак Старога замка 2015"дастаўся камандзе "Ветразь"

20.02.2015

18 лютага ў Тэатральнай зале палацава-паркавага комплексу прайшла інтэлектуальная гульня “Кубак Старога замка 2015”. Гульня была праведзена выхаванцамі клуба аматараў гісторыі і культуры “Кліо” з ліку навучэнцаў УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні восьвых і дзевятых класаў дзяржаўных устаноў адукацыі з Нясвіжскага, Мінскага, Копыльскага і Клецкага раёнаў.

Ва ўпрартай барацьбе, “Кубак Старога замка 2015” дастаўся камандзе “Ветразь” ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа”. Другое мейста заняла каманда “Full House” ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Копыля імя Цішкі Гартнага”, трэцяй стала каманда “Лікантрапійцы” ДУА “Бараўлянская сярэдняя школа № 2”.

Усе ўдзельнікі інтэлектуальнай гульні былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.