"Шлюб у Нясвіжскай Ратушы"

24.03.2015

Калі  Ваша  сэрца   адкрыта  для  сапраўднай  рамантыкі,  і   ў  самы шчаслівы  дзень  Вы  жадаеце  адчуць  сябе   ганаровымі   гасцямі  князёў Радзівілаў, наведайце гарадскую Ратушу!

         Мы зможам арганізаваць для Вас тэатралізаванае прадстаўленне віншавання маладых "Шлюб у Нясвіжскай Ратушы", а Вы без турбот зможаце ператварыць Ваша вяселле ў чароўную казку. Урачыстая зала Рады расчыніць для Вас свае дзверы, і Вы трапіце ў эпоху ХVІІІ стагоддзя. Запаветныя словы маладыя скажуць адзін аднаму ў атмасферы велічы і таямніцы пад гукі класічнай музыкі. Пасля хвалюючай прамовы кіраўніка горада – войта – Вам будзе ўручана на памяць Пастанова Нясвіжскага магістрата, замацаваная пячаткай старажытнага горада, а таксама Вам прадставіцца магчымасць зрабіць запіс пра галоўную падзею ў Вашым жыцці ў магістрацкай кнізе, і тым самым пакінуць свой след на стагоддзі.

        Атмасфера Ратушы надасць вашаму вяселлю асаблівую ўрачыстасць і рамантычнасць, Вы зможаце не толькі годна адзначыць дзень нараджэння вашай сям'і , але і наладзіць для сваіх гасцей незабыўнае свята!


Даведкі па тэл.: +375177055283