Не прапусціце!

29.04.2015

У святочныя майскія дні – з 1 па 4 і з 9 па 11 мая – старадаўняя Ратуша г.Нясвіжа гасцінна расчыніць свае дзверы для груп наведвальнікаў, колькасцю не менш за 5 чалавек, жадаючых паўдзельнічаць у анімацыйнай праграме “Карцінкі з жыцця нясвіжскіх мяшчан”.

          Вы зможаце ажыццявіць займальнае віртуальнае падарожжа ў разнастайны свет гарадскога жыцця мінулых стагоддзяў, адчуць атмасферу мяшчанскіх баляў, стаць сведкамі выканання прысуду магістратскага суда, пазнаёміцца з войтам горада і атрымаць падарункі ад нясвіжскай магдэбургіі.

          Ратуша чакае вас!