Вызначаны лепшыя знаўцы гісторыі і культуры Нясвіжа

29.04.2015

29 красавіка 2014 г. ў Канферэнц-зале сектара па навукова-экскурсійнай рабоце «Палацавы ансамбль» прайшла алімпіяда па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад – мая любоў». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і аддзел адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама.

        Прызёрамі алімпіяды сталі: Мельнік Алеся ДУА «Нясвіжская гімназія» – дыплом І ступені; Парэйка Ксенія і Казырыцкая Настасся ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа», Валявач Алеся ДУА «Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Нясвіжскага раёна» – дыплом ІІ ступені; Лецко Марта ДУА «Ланская сярэдняя школа», Навоша Аляксандра ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа», Мороз Дар’я ДУА «Нясвіжская гімназія», Клімушка Алеся ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа» – дыплом ІІІ ступені.

        Усе ўдзельнікі алімпіяды па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад – мая любоў» былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.