Вечары Вялікага Тэатра ў палацы Радзівілаў

28.04.2012

22 чэрвеня ў 15.00 у Ратушы адбудзецца канцэрт салістаў оперы ў суправаджэнні струннага квінтэта "Серэнада".

У рэпертуары мастацкага калектыва мноства самых папулярных і ўсімі любімых мелодый розных жанраў: гэта музычныя творы 30-80-х гг. ад класікі і лёгкага джаза да рускіх рамансаў і музыкі з кінафільмаў.

Кошт квіткоў: 20 000 рублёў.

22 чэрвеня ў 21.00 ва ўнутраным двары палаца Радзівілаў адбудзецца прэм’ера опернага спектакля ў 3-х дзеях П.Чайкоўскага па аднайменнаму раману Аляксандра Пушкіна "Яўген Анегін".

Дырыжор – Вячаслаў Воліч.

Кошт квіткоў: 8 000 – 30 000 рублёў.

23 чэрвеня ў 15.00 у Тэатральнай зале палаца Радзівілаў адбудзецца канцэрт з твораў на словы У. Сыракомлі "Ты словы свае прысвяціў Беларусі".

З Нясвіжам былі звязаны жыццё і творчасць вядомага паэта Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча, 1823 – 1862 гг.), які пісаў на польскай і беларускай мовах. Пачутае і ўбачанае ў гэтым горадзе засталося ў памяці паэта на ўсё жыццё. Аб Нясвіжчыне Сыракомля ўзгадвае сентыментальна, з вялікай любоўю, у сваім этнаграфічна-краязнаўчым творы "Вандроўкі па маіх былых ваколіцах".

Кошт квіткоў: 10 000 – 25 000 рублёў.

23 чэрвеня ў 21.00 ва ўнутраным двары палаца Радзівілаў адбудуцца аднаактныя балетныя спектаклі Ж. Бізэ – Р. Шчадрына "Кармэн-сюіта" і М. Равэля "Балеро".

"Кармэн-сюіта" уяўляе сабой карціны з жыцця, а дакладней – духоўнага лёсу Кармэн. Умоўнасць балетнага тэатра лёгка і натуральна змяшчае іх у часе, дазваляючы прасачыць не знешнія бытавыя падзеі, а падзеі ўнутранага духоўнага жыцця гераіні.

Дырыжор – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка.

Кошт квіткоў: 10 000 – 40 000 рублёў.

24 чэрвеня ў 15.00 у касцёле Божага Цела "Музычнае прынашэнне" – музыка беларускіх кампазітараў эпохі класіцызму А. Казлоўскага і Ю. Дзяшчынскага.

Дырыжор – народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч.

Уваход свабодны.

24 чэрвеня ў 20.00 ва ўнутраным двары палаца Радзівілаў адбудзецца Гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь.

Дырыжор – заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна.

Кошт квіткоў: 8 000 – 30 000 рублёў.

Даведкі і замова квіткоў па тэлефонах: +375 17 239-28-64, 334-80-74, 334-06-66; e-mail: ticket@belarusopera.by