Конкурс-пленэр юных мастакоў «Сляды гісторыі»

18.05.2015

20-21 мая 2015 г. ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта і ДУА «Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў» правядзе рэгіянальны адкрыты конкурс-пленэр юных мастакоў «Сляды гісторыі». Мерапрыемства праводзіцца ў рамках акцыі прымеркаванай да Сусветнага дня культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця (адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН штогод 21 мая).

           Правядзенне акцыі падтрымалі больш за пяцьдзесят музеяў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Расіі.